Каласы пад сярпом тваим краткое содержание

Dating > Каласы пад сярпом тваим краткое содержание

Download links:Каласы пад сярпом тваим краткое содержаниеКаласы пад сярпом тваим краткое содержание

Дзяўчынка крычала ўжо зусiм без голасу i часта тупала нагамi, не заўважаючы, што зайшла ў ваду. Саноўныя, паважаныя князі і дваране часам мелі сваё войска, бараніліс'я ім ад чужакоў.

Такі падзел захоўваўся і потым. Ён быў вышэйшы за чалавека, і ў яго была самая смешная з усіх балваноў на зямлі пыхатая пыса. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. А яна сагнула рукі, і цяпер яны былі між ёю і ім. Можа, нават i непадалёку.

Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку - Мікалай, што гверылья змова скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі... Не магу многа цытаваць па памяці.

Каласы пад сярпом тваім (стр. 1 из 3) - Праз год на паляванні Алесь натраліў на параненага Войну. А калi на крыж мяне пацягнуць- Мужыкi мяне абароняць.

Алесь маўчаў і так. Яго краналі не словы, а проста мёртвы сон камянёў, дрэў, будыніны, якую абкружалі, сціскалі дубы. Бо з іх не ўцалеў ніхто… Яны пакінулі гэтыя камяні і гэты серп маладзіка і зніклі, як аблокі. Тут яны збіраліся, а гэты камень і чаша на ім былі, відаць, ахвярнікам. Колькі год так было — невядома. А потым з Полацка прыйшоў Дняпром бліжні дружыннік Глеб, і тады гэтыя людзі ўбачылі кроў. Не варта было, калі не хацелі крыжа? Але хто звяртаў увагу на тое, чаго хоча і чаго не хоча мурашнік? Не звяртаў і Глеб… Капішча шукалі доўга. І знайшлі… І вось пад гэтымі камянямі загінулі ўсе яго абаронцы. Вонкавы ўзялі і залажылі ў падмурак будынка. Але потым Глеб раздумаў. Відаць, таму, што тут быў такі спакой і нельга было не палюбіць гэтага месца. Таму ён проста загадаў асвяціць галоўны камень вобразам пастыра, але тых камянёў з падмурка не выняў. Ты іх можаш убачыць… Спачатку пабудавалі першую частку будыніны, самы ніз. Другую трэць надбудавалі праз трыста год, калі ўжо і косці Глеба згнілі ў Куцеянскіх пячорах. Вежкі надбудавалі яшчэ праз дзвесце год… І вось усё гэта стаіць: камяні на беразе става, дубы, што ў тры разы маладзейшыя за іх, і камяніца. Бацька павольна адхінуў траву ад вобраза пастыра. Наша палітычнае быццё скончылася. У нас — толькі магілы. Толькі адны магілы, раскіданыя па гэтай зямлі. Курганы на беразе Дняпра, капцы на сялянскіх могілках, твая і мая магільня, сыне… Вось яна… Моўчкі, быццам усё было сказана, яны пайшлі да магільні. У верхнім памяшканні было ціха, праз вузкія вокны лілося пыльнае святло. На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі. У нішах, пад замком, ляжалі скруткі нейкіх дакументаў, кнігі ў драўляных вокладках. Паміж імі стаялі срэбныя каўчэгі для асабліва важных манускрыптаў. Бацька зняў з цвіка доўгую гнуткую кальчугу. Кальчуга пералівалася ў руках бацькі. Пашча ямы адкрылася перад імі. Пан Юры першы спусціўся туды. Потым унізе пыхнула губа, а за ёю кнот тоўстай і высокай, у рост хлопца, чырвонай свячы ў нізкім свечніку. Глыбокае і вузкае памяшканне было паточана на сценах нішамі, падобнымі да пячных чалеснікаў. Частка іх, не больш трэці, была закрыта — гэта былі месцы пахавання. Налой з евангеллем, свяча і нішы — больш нічога. Ды яшчэ на столі старая чырвоная фрэска: архангел з мячом у адной руцэ і царквою на далоні ў другой. Гэта ніша Акіма Загорскага. А тут яшчэ дзве пустыя. Старога Вежы і мая… Яму было цяжка гаварыць. Ён выцягнуў з-за пояса жалезную скрыначку, тую самую, у якую клалі сёння сажу. Алесь падышоў да цёмнай нішы і засунуў у яе куфэрачак. Яны стаялі ля свечніка. Бацька апусціў руку на плячо сына. Полымя свячы рабіла ягоны твар суровым, бадай велічным. Толькі гэта давала Алесю змогу не адчуваць гідоты і пратэсту супраць усяго, што тут рабілася, супраць самай думкі пра трэцюю нішу. Бацька выпрастаўся, як ад нейкага натхнення. Ба мяне нельга аддзяліць ад вас. Лёгкі звон рынуў з вышыні званіцы на цвінтар, на людзей, што выходзілі з царквы, на навакольны парк. Званіца стаяла наўздалёк ад стройнай, са святла пабудаванай царквы, і ў вяроўках званоў біўся, як муха ў павуцінні, клышаногі званар Давід. Дзярбаніў і падцілінкваў так, што званіца як не бурылася. А з царквы насустрач сонечнаму ліпеньскаму дню выходзілі людзі. Алесь ішоў недзе пасярэдзіне працэсіі. Гэта азначае, што вы ўжо ніколі не будзеце ворагамі. Але я думаю, вам будзе добра разам. Гэто ўжо маці і я пастараліся. Гэта сын майго лепшага друга, нябожчыка, — мяккая яму зямля, — Мсціслаў Маеўскі. І вось цяпер Алесь ішоў і напружана чакаў, які ён будзе, гэты невядомы хлопец, з якім яны цяпер не маюць права быць ворагамі. Тое чаканне прымусіла яго быць няўважлівым да царквы і да набажэнства. Помніў толькі суровыя, нечалавеча вялікія вочы анёлаў, іхнія трошкі азызлыя твары і нясмелыя, уседаравальныя ўсмешкі. Помніў застылыя ўсплёскі іхніх крыл над яго галавой і незразумелыя па колеры, — ці ружовыя праз блакітнае, ці блакітныя праз ружовае, — складкі адзенняў. Помніў пералівістую, фіялетавую з золатам фелонь папа і тое, як падала ўніз ягоная епітрахіль — проста, бы драўляная. Страшнае рыканне дыякана калыхала агеньчыкі свечак, прымушала часам дробна звінець шыбы. Страшнае, бы ў льва з пячоры, рыканне. Усё гэта было як сон. Ён ведаў, што фрэскі іхняй старажытнай царквы былі дзівам, аб якім казалі ўсе альбомы, нават выдадзеныя ў Парыжы, што іхні пратаіерэй майстра і за гэта ўзнагароджаны камілаўкай, набедранікам і залатым наперсным крыжам, што загоршчынскага дыякана даўно збіраліся за яго дзівосны бас перавесці ў Магілёў і зрабіць іпадыяканам, каб прыслужваў толькі архірэю, ды пабаяліся псаваць адносіны са старым Загорскім. І ўсё гэта было як дурман, і ён бадай што ўзрадаваўся, калі набажэнства скончылася. Пастрыжны ішоў з боку ад яго, ладны, чырвоны тварам, сівы грывай валасоў і кароткімі вусамі. На чырвоным загарэлым твары дзівоснымі здаваліся наіўна-сінія дзіцячыя вочы. Гэта быў далёкі дзядзька Алеся, Пятро Басак-Яроцкі, гаспадар невялікага маёнтка, былы каўказскі афіцэр. На поясе ў Басака віселі срэбныя нажніцы. І вось наперадзе Алесь убачыў кілім, а ля кіліма купку людзей. У баку ад іх стаяў хлопчык, якому было, напэўна, страшнавата ад урачыстасці цырымоніі. Белавалосы, з залацістымі вачыма — бы напоены сонцам мёд, — відаць, трошкі слабейшы за Алеся, больш хударлявы, ён стаяў на кіліме, трымаючы ў руках медальён на доўгім залатым ланцужку. Дзівосныя сонечныя вочы глядзелі трошкі ўгору. Алесь не ведаў, куды яму ісці, і таму ледзь не зрабіў памылкі, накіраваўшыся да купкі людзей. Басак-Яроцкі паклаў руку яму на плячо. Цяпер Алесь ішоў проста на хлопца. І ледзь ногі яго ступілі на пушысты вялікі кілім — са званіцы зноў грымнулі, радасна заліліся званы. Хлопцавы вочы ласкава глядзелі на Алеся. Алесь адчуў у сваёй руцэ руку Мсціслава. У той жа самы момант усе астатнія, акрамя гэтых трох на кіліме, нават бацька, апусціліся на адно калена. Гэта абвясціў Басак-Яроцкі сваім хрыплаватым басам. Бачыш ты свайго пастрыжнога брата? Абдыміцеся першымі мужчынскімі абдымкамі. Алесь адчуў на плячы руку Мсціслава. Вочы Мсціслава смяяліся недзе ля вачэй Алеся. Потым Алесь пачуў шэпт. Яны лічаць, што мы зеляпаны, дык давай мо прыкідвацца далей. Дарослыя з некаторым нават замілаваннем глядзелі на двух прыгожых падлеткаў, якія з такой відавочнай пяшчотай шапталі адзін аднаму на вуха словы братэрства. Пастарайся ўжо не вішчаць, як дварняк. Нязручна, але затое нядоўга. Яны не заўважылі, што вусы старога Басака неяк няўлоўна і падазрона паторгваюцца. Басак-Яроцкі палажыў далонь на галаву Алесю. Заўтра іх падкароцяць, і такімі яны будуць, пакуль ты не станеш сапраўдным мужам. А тады насі іх як хочаш, толькі памятай, што людзі нашай зямлі любяць насіць доўгія валасы і вусы, але не любяць і ніколі не насілі барады, калі яны не папы, не манахі і не мудрыя стогадовыя дзяды. Але гонар і чэсць — яны належаць толькі табе і больш нікому. Цябе пастрыгаюць у мужы, каб ты быў незалежны з моцнымі, братні — з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі. Цяпер ужо і Мсціслаў глядзеў сур'ёзна, быццам гэтыя словы краналі яго за душу. Каштанавая пасма ўпала ў далонь дзядзькі Пятра. Ён павольна працягнуў яе Мсціславу. І Мсціслаў таксама патрымаў пасму, а потым схаваў яе ў медальён, а медальён схаваў пад сарочку. Памолімся за тое, каб бог паслаў яму вялікія дарогі і сілы на тое, каб усё, што з ім будзе, стала вялікімі здзяйсненнямі. Аднекуль з-за палаца, з таго боку, дзе была магільня, данёсся празрысты, як лёд, і журботны, як галошанне, спеў срэбнай трубы.

Last updated